Італьянскі юрыст Джавані Ды Стэфана, вядомы як «адвакат д’ябла», быў асуджаны брытанскім судом на 14 гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў махлярстве. Пра гэта 28 сакавіка паведамляе Agence
Суд выявіў, што Ды Стэфана, які не меў належнай кваліфікацыі і адукацыі, прадстаўляўся сваім патэнцыйным кліентам прафесійным юрыстам і атрымліваў ад іх значныя сумы грошай. Урон ад яго дзеянняў быў ацэнены ў некалькі мільёнаў даляраў.
Суд палічыў, што віна Ды Стэфана была даказаная па ўсіх 25 пунктах абвінавачвання; акрамя махлярства ён быў прызнаны вінаватым у падробцы дакументаў, адмыванні грошай і ўвядзенні ў зман. Каментуючы рашэнне аб працяглым тэрміне турэмнага зняволення,
суддзя падкрэсліў, што Ды Стэфана не толькі наносіў фінансавы ўрон сваім кліентам, але і даваў «ілжывую надзею» людзям, якія знаходзіліся ў складаных сітуацыях.
Джавані Ды Стэфана атрымаў вядомасць як адвакат, які браўся абараняць абвінавачаных падчас гучных працэсаў, выйграць якія лічылася вельмі малаверагодным.
Сярод яго кліентаў былі ірацкі лідар Садам Хусэйн і адзін з яго найбліжэйшых паплечнікаў Тарык Азіз,экс-прэзідэнт Югаславіі Слабадан Мілошавіч, а таксама шэраг вядомых брытанскіх рабаўнікоў і забойцаў.
Яшчэ ў 2011 годзе, калі яму былі прад’яўленыя першыя абвінавачванні, ён заяўляў, што пераслед быў пачатыСам Ды Стэфана называў працэс, які адбываецца, палітычным.
Між тым пасля, у часе працэса, Ды Стэфана часткова прызнаў сваю віну.