Штодня ў рэдакцыю National Geographic трапляе мноства здымкаў з розных куткоў нашай планеты. Сотні фатографаў чакаюць зручнага моманту і робяць унікальныя фатаграфіі, ад якіх проста захоплівае дух. На гэты раз рэдакцыя часопіса выбрала найлепшыя здымкі за мінулы месяц, у якіх адлюстравана незвычайная паэзія і грацыя прыроднага свету. Тут і загадкавая пячора Кен, і калонія імператарскіх пінгвінаў, і вішнёвы сад з Японіі, і нават арктычны выкід метану!

На ўзлёт!


Імператарскі пінгвін ў Антарктыдзе выскоквае з вады на лёд. Пол Ніклен.

Авечкі на лузе


Афганскія пастухі любяць свае сотавыя тэлефоны. І хоць яны бескарысныя для камунікацыі -- сотавая сувязь тут не ловіць -- пастухі выкарыстоўваюць гаджэты для прайгравання музыкі і фатаграфавання. Мэцью Пэлі.

Начныя малпы, Эквадор


Начныя малпы -- адзіныя актыўныя па начах малпы Новага Свету. Яны пашыраныя ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы, жывуць у сямейных групах і сілкуюцца пераважна пладамі. Цім Ламан.

Ягуар, Эквадор


Здымка камерай-пасткай, якая спрацоўвае пры набліжэнні жывёлы. Стыў Вінтэр.

Ідэальны камуфляж


Гадзюка-насарог -- гэта від вышэйшых змей з роду афрыканскіх гадзюк. Сваю назву яна атрымала дзякуючы вострым лускавінкам, якія ўпрыгожваюць кончык морды. Гадзюка-насарог вельмі атрутная, што ў спалучэнні з ідэальным камуфляжам робіць яе смяротным зброяй, Камерун. Маціяс Клум.

Возера Байкал


Людзі па ўсёй Азіі вераць, што духі Байкала жывуць у гэтым скалістым выступе на востраве Альхон. Каралін Дрэйк.

Лятаючы дрон


Радыёкіраваны лятаючы дрон, забяспечаны васьмю «рукамі», які нясе на сабе камеры і здольны здымаць пейзажы з вышыні. Джо Макнэлі.

Нарада


Ламанціны з Фларыды. Пол Ніклен.

Вішнёвы сад, Японія


Дзіяна Кук і Лён Жэншэл.

Малады дэльфін-касатка


Магутная жывёла -- малады дэльфін-касатка -- палюе на ласося ў Авачынскім заліве. Таццяна Іўковіч.

Каралеўская райская птушка на вінаграднай лазе


Яна жыве на большай частцы выспы Новай Гвінеі, а таксама на астравах Ару. На пёрах хваста райскай птушкі ёсць два смарагдавыя зялёныя дыскі, якія выкарыстоўваюцца імі ў рытуале заляцання. Цім Ламан.

Калонія імператарскіх пінгвінаў у Антарктыдзе


Пол Ніклен.

Кыргызская юрта, Афганістан


Мэцью Пэлі.

Мексіканскі аксалотль


Мексіканскі аксалотль раздзімае тонкія жабры. Гэты рэдкі від саламандры, колькасць якога ў дзікай прыродзе скарачаецца, у дарослым веку захоўвае лічынкавую форму. Стывен Долтан, NGPA / Photoshot

Нестандартны погляд на пелікана


Кучаравы пелікан спрабуе праглынуць фотааб'ектыў «рыбіна вока», возера Керкіні, Грэцыя. Бенсам Матэ.

Пячора Кен, В'етнам


Гіганцкая калона, пакрытая пластом мінеральных адкладаў, навісае над даследчыкамі, якія плывуць па падземных водах Кен -- адной з 20 пячор, адкрытых нядаўна ў В'етнаме. Карстэн Піцер.

Самка Баноба, Конга


Маладая самка Баноба адпачывае ў лесе Луі-Катале ў Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга. Яе вусны сталі памаранчавымі ад з'едзенай гліны - магчыма, так жывёла нейтралізуе раслінныя таксіны, якія трапляюць у арганізм з ежай. Крысціян Зіглер.

Клапатлівы тата


Самец таматнага клоўна прыглядае за нашчадкамі, як садоўнік за пасадачным матэрыялам -- выкопваючы і выкідаючы ікрынку з загінулымі зародкамі. Дэвід Дубіл.

Павук Phidippus


Павукоў-скакуноў часта можна заспець, калі тыя чысцяць свае кіпці або праціраць вочы -- ну проста кацяняты, як гэты прадстаўнік роду Phidippus. Томас Шаан.

Важаня, Вялікабрытанія


Усяго чатыры дні ад нараджэння і 6,4 сантыметры ў даўжыню, пакінутае важаня ўтульна ўладкавалася на складзеным ручніку ў цэнтры выратавання ў Раял-Танбрыдж-Уэлс, графства Кент. Цяпло і чысціня вельмі важныя для здароўя гэтых маленькіх звяркоў. Філ Йэоманс, Bournemouth News and Picture Service

Аўрора - багіня світанку


Матылёк багіня світанку (зорка, Аўрора, Anthocharis cardamines) падымаецца з мора ружовых кветак. На здымку намаляваны самец Зоркі - дзённага матылька з сямейства бялянак. Кветкі - ліхніс бліскучы (Lychnis viscaria, смолка). Ніжагародская вобласць. Таццяна Заруба, фіналіст фотаконкурсу «Дзікая прырода Расеі».

Бялёк


У 2008 годзе лёду на Фінскім заліве не было, таму шматлікія бялькі цюленяў і нерпаў згубіліся. Гэта, верагодна, дзіцяня кольчатай нерпы. З гэтым бяльком гісторыя скончылася добра -- выкліканыя ратавальнікі забралі яго ў гадавальнік. Андрэй Ялоз, фіналіст фотаконкурсу «Дзікае прырода Расеі».
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?