КНДР абвясціла, што яна цяпер знаходзіцца ў стане вайны з Паўднёвай Карэяй.
У афіцыйнай заяве Пхеньяна гаворыцца, што з гэтага часу любыя пытанні адносін паміж дзвюма краінамі вырашаюцца ў адпаведнасці з законамі ваеннага часу.
Напярэдадні ўлады Паўночнай Карэі заявілі, што ракетныя сілы краіны прыведзены ў стан поўнай баявой гатоўнасці і наведзены на цэлі ў ЗША ў адказ на палёты амерыканскіх бамбардзіроўшчыкаў B-2 над Карэйскім паўвостравам.