Цыклон, што прыйшоў сёння ноччу ў Беларусь, пакрыў слоем снегу Гарадскі стадыён у Жодзіне, дзе ў нядзелю пройдзе галоўны матч 1-га туру чэмпіянату краіны па футболе: беларускае класіка — БАТЭ — «Дынама» Мінск.

Цікава, што рашэнне пра перанос матчу з Барысава ў Жодзіна было прынята ў аўторак, бо ў Барысаве на стадыёне быў снег, а стадыён у Жодзіне меў добры выгляд. 26 сакавіка там прайшла гульня маладзёжных зборных Беларусь — Ісландыя.

Але сённяшняе надвор’е крыху змяніла сітуацыю.

А 10-й гадзіне сёння на стадыёне ў Жодзіне пачаліся працы па яго прыборцы.

Матч БАТЭ — «Дынама» Мінск павінен прайсці ў нядзелю і пачацца а 17-й гадзіне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?