Два беларускія студэнты вырашылі рэалізаваць беларускую мару: зарабіць на кватэру ў панэльным доме, «Фальксваген Пасат», дыплом беларускай ВНУ і мех бульбы.
Ідэю запазычылі ў брытанца Алекса Т’ю. Ён стварыў сайт milliondollarhomepage.com, што ўяўляў сабой поле для рэкламы памерам мільён піксэлаў. Пры гэтым мінімальную куплю складаў квадрат у 10×10 кропак па цане 1 даляр за піксэл. На гэтай прасторы пакупнік мог змясціць любую выяву, якая ўяўляла сабой вечную гіперспасылку на свой сайт. Пры гэтым забаранялася перапрадаваць выкупленыя піксэлы, але ж і дадаткова нічога з цягам часу даплочваць не трэ' было.
Беларускі аналаг брытанскага сайта мае своеасаблівы нацыянальны каларыт: фотаздымак бульбы на падкладцы, беларускі арнамент і сімвалічную
Выглядае сайт belarusdream.by наступным чынам. Дарэчы, сайт існуе з канца 2012 года, але ж займацца ім хлопцы сталі зусім нядаўна. За гэты час месца пад рэкламу купілі 7 чалавек. Нягледзячы на гэта стваральнікі сайта ўпэўненыя, што рэалізацыя беларускай мары — справа часу.