У мінскім Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва праходзіць выстава фатаграфій Віктара Малышчыца «Беларусь у абдымках зорак».

«Часам дастаткова хоць бы раз убачыць сапраўднае зорнае неба, каб назаўсёды палюбіць яго, — кажа аўтар экспазіцыі. — А часам дастаткова проста аднойчы убачыць сваю краіну пад зорным небам, каб яшчэ больш закахацца ў яе. <…> Менавіта ў нашых краях можна гуляць пад слабым святлом кароткіх летніх начэй, любавацца яркімі зімовымі зоркамі, назіраць рэдкія з’явы — серабрыстыя аблокі і нават палярныя ззянні».

Для маладога фатографа і выкладчыка астраноміі Віктара Малышчыца, аўтара роліка «БЕЛАРУСЬ: у абдымках зорак», які сваім з’яўленнем «ўзарваў» прастору «BY»-нета (толькі за першыя два дні яго работу паглядзела каля 40 тысяч (!) чалавек) адна з мэтаў у жыцці — паказаць людзям прыгажосць нашай краіны з незвычайнага ракурса.

На гэтай выставе Беларусь — на фоне Космасу, пад бяскрайнім начным небам, у абдымках зорак.

Дарэчы, 12 красавіка (18.00) у музеі адбудзецца творчая сустрэча з Віктарам Малышчыцам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?