Затрыманаму 19 сакавіка начальніку галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Беларусі падпалкоўніку міліцыі Уладзіміру Кротаву выстаўлена абвінавачанне.
Як паведаміў начальнік аддзела інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Павел Травулька, Кротаў абвінавачваецца ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 426 КК (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў). Менавіта паводле гэтага СК і распачаў крымінальную справу ў дачыненні да высокага міліцэйскага начальніка.
Мера стрымання ў дачыненні да Кротава застаецца ранейшай — утрыманне пад вартай.
Каментары