У Бабруйску за здзяйсненне крадзяжу затрыманы 25-гадовы мясцовы жыхар, які, пакуль яго маці адсутнічала ў горадзе, вынес з дому і распрадаў амаль усю мэблю і бытавую тэхніку.

Бабруйчанка пакінула дарослага сына аднаго на паўтара месяца. Вярнуўшыся, яна не змагла трапіць у кватэру: дзверы былі замкнёныя знутры. Калі супрацоўнікі МНС выбілі іх,

маці ўбачыла амаль пустую кватэру і сына, які знаходзіўся пад дзеяннем наркотыкаў.
Каб набыць некалькі доз наркотыку, ён вынес з дому і прадаў спальны гарнітур, швейную машынку, набор посуду, пыласос, міжпакаёвыя дзверы ды шмат іншага на агульную суму каля 29 млн рублёў.

Бабруйскім міжраённым аддзелам Следчага камітэта ў дачыненні да зламысніка за здзяйсненне крадзяжу ў буйным памеры заведзена крымінальная справа. Яму пагражае ад двух да сямі гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?