Англійская мова хутка набірае папулярнасць у Літве - за 10 гадоў колькасць людзей, якія валодаюць ёй, вырасла на 17-30%, такія звесткі статыстыкі.

У ходзе перапісу насельніцтва, які правялі ў 2011 годзе, высветлілася, што сярод маладых людзей 15--29 гадоў англійскай валодаюць 72%, паведамляе Дэпартамент статыстыкі.

Англійская мова значна апярэджвае расейскую ў групе маладых людзей да 25 гадоў. Жыхары Літвы старэйшыя за 30 гадоў валодаюць расейскай лепш.

Паводле дадзеных перапісу, усяго расейскай у Літве валодаюць 63% насельніцтва, польскай - 8,5%, нямецкай - 8,3%, французскай - амаль 2% насельніцтва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0