Як паведаміла крыніца, блізкая да сям'і Барыса Беразоўскага, рашэнне аб пахаванні апальнага алігарха ў Англіі ўжо прынята яго дзецьмі, перш за ўсё, старшымі дочкамі - Лізаветай і Кацярынай.

Для арганізацыі пахавання ў Лондан ужо вылецела першая жонка -- Ніна Караткова.

Паводле яе слоў, Беразоўскага будуць хаваць на лонданскіх могілках Ганерсберы, дзе таксама пахаваны філосаф Аляксандр Пяцігорскі, з якім алігарх сябраваў. Дата пахавання пакуль невядомая.

Нежаданне хаваць у Расіі звязана з тым, што большасць членаў сям'і Беразоўскага, уключаючы маці, апошняе дзесяцігоддзе жывуць на Захадзе.
Выключэнне - першая жонка бізнесмена Ніна Караткова, якая жыве ў Маскве.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?