Банкаўскі касір пры абмене валюты адлічыла кліенту лішнія 53 млн 400 тыс рублёў

У Фрунзенскае РУУС звярнулася супрацоўніца банка і папрасіла дапамагчы адшукаць кліента, якому яна памылкова дала лішнія грошы.

Кліент прыйшоў абмяняць 600 еўра на рублі. Замест 6 млн 600 тыс. касір адлічыла яму 60 мільёнаў рублёў. Кліент узяў грошы і пакінуў банк.

Нястача выявілася толькі праз гадзіну. Служба аховы банка перадала запіс з камеры відэаназірання супрацоўнікам міліцыі. Яны паабяцалі дапамагчы ў пошуках кліента. Калі грамадзянін сам верне грошы ў банк, то да адказнасці яго прыцягваць не стануць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?