Доктар гістарычных навук Вячаслаў Швед фактычна звольнены з Гродзенскага дзяржуніверсітэта імя Янкі Купалы. Спачатку яго звольнілі з пасады загадчыка кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, а 1 красавіка Рада ўніверсітэта не абрала яго на пасаду прафесара па конкурсе. У адкрытым лісце да калегаў па ўніверсітэце ён назваў сваё звальненне палітычным рашэннем.

«У сваім універсітэце і ў Гродне ўвогуле я нічога не даб’юся. Ёсць загад і ён выконваецца вельмі жорстка. Не возьмуць нават дворнікам», — падзяліўся сваімі перспектывамі з карэспандэнтам «НН» прафесар Швед.

Ён кажа, што звольнены дэ-факта, калі ж будзе звольнены дэ-юрэ. пакуль не ведае. «Паводле ўніверсітэцкіх правілаў выкладчык, які не прайшоў на пасаду прафесара па конкурсе, аўтаматычна звальняецца з працы. Я ведаю, што буду звольнены абавязкова. гэта пытанне часу».

Вячаслаў Швед пакуль не мае варыянтаў працаўладкавання. «Мушу ўсё абдумаць, абмеркаваць».

* * *

Нагадаем, што ўвосень быў звольнены выкладчык Андрэй Чарнякевіч, а ў нядзелю, 31 сакавіка, з адкрытым лістом да кіраўніка Гродзенскай вобласці Сямёна Шапіры выступіў выкладчык права Ігар Кузьмініч, які заявіў, што звальняецца ў знак пратэсту супраць ціску на выкладчыкаў навучальнай установы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?