Кампанія Samsung паведаміла аб абнаўленні праграмывідэа-па-запыце Smart Кіно для платформы Samsung Smart TV.
У сэрвіс дададзены новы раздзел «Kino +», які змяшчае даступныя для разавага прагляду навінкі і хіты кінапракату. Акрамя таго,
Smart Кіно атрымала беларускі інтэрфейс у рамках праграмы лакалізацыі прадукта для спажыўцоў Беларусі.Дадатак разумее таксама рускую, англійскую, казахскую і ўкраінскую мовы.
Новы інтэрфейс дазваляе кіраваць відэаплэерам з дапамогай галасавых каманд або жэстаў рукі.
Новую версію Smart Kino, якая ўключае магчымасць выбару беларускага інтэрфейсу, уладальнікі тэлевізараў Samsung могуць запампаваць, зайшоўшы ў Smart Hub са свайго тэлевізара.