Улады Кітая вызвалілі вядомага тыбецкага палітвязня Джыгме Г'ятсо, які правёў у турме больш за 17 гадоў.

Джыгме Г'ятсо

Джыгме Г'ятсо

Прадстаўнік урада Тыбета ў выгнанні Ташы Пунтсок паведаміў, што Г'ятсо выпушчаны з турмы за год да заканчэння тэрміну - верагодна, з-за хваробы нырак.

Былы манах Джыгме Г'ятсо быў змешчаны ў турму ў 1996 годзе па абвінавачванні ў сепаратызме і падрыве нацыянальнай бяспекі.
Па словах праваабаронцаў, у заключэнні актывіст падвяргаўся катаванням.

Кітайскія ўлады распарадзіліся, каб былы вязень вярнуўся ў свой ​​родны горад у правінцыі Ганьсу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?