Сярэдняя зарплата беларускіх рабочых, занятых на будаўніцтве АЭС, вар’юецца ад 5,5 да 8,6 млн. рублёў,
паведаміў 2 красавіка на прэс-канферэнцыі ў Мінску кіраўнік прадстаўніцтва ААТ «Ніжагародская інжынірынгавая кампанія «Атамэнергапраект» у Беларусі Юрый Пуставой.

На сёння на будаўнічай пляцоўцы ў Астраўцы (Гродзенская вобласць) працуе 1.120 чалавек, да канца года плануецца нарасціць іх колькасць да трох тысяч. «У пікавыя гады на пляцоўцы будзе занята прыкладна восем тысяч чалавек», — сказаў Пуставой.

Ён адзначыў, што задача, пастаўленая беларусамі, а менавіта лакалізацыя працэсу будаўніцтва і ўцягванне ў яго максімальнай колькасці беларускіх кампаній, паспяхова выконваецца. 98% рабочых пляцоўкі — беларусы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?