Пра гэта карэспандэнту радыё "Свабода" паведамілі ў прэс-службе прадпрыемства.
Гэта робіцца, паводле інфармацыі, апублікаванай на сайце аўтагіганта, «з мэтай рацыянальнага выкарыстаньня працоўных і вытворчых рэсурсаў». Чаму менавіта ў пятніцы будзе спыняцца канвеер, у прэс-службе не патлумачылі.
Працоўныя дні пераносяцца на нядзелю 15 верасня, на суботу 26 кастрычніка, на суботу 16 лістапада і на пятніцу 14 снежня,паведамляе сайт МАЗа. Там заяўляюць, што гэта «не з'яўляецца пераходам на скарочаны чатырохдзённы працоўны тыдзень».
Чатыры дні на тыдзень прадпрыемства працавала і ў мінулым месяцы.Тады тлумачылася гэта тым, што перанос працоўных дзён звязаны са зніжэннем попыту на аўтатэхніку МАЗа і неабходнасцю ўдакладнення вытворчых планаў прадпрыемства.