Супернік — Румынія. Напрыканцы
Што датычыць гульні, то беларусы самі сабе прыдумалі праблемы. Яшчэ ў пачатку другога тайма перавага была ў 9 галоў. Аднак потым некалькі непатрэбных выдаленняў (сустрэча ўвогуле была даволі бруднай з абодвух бакоў) зрабілі сваю спаву. Румыны колькі разоў збегалі ў хуткія адрывы. У іх з’явілася ўпэўненасць і кураж.
Ад ранейшай перавагі заставалася ўсяго два галы. І хто ведае, што было, калі б у складзе беларусаў не аказалася Сяргея Рутэнкі. Менавіта яго бліскучыя галы, разумныя перадачы і вытрыманыя сяміметровыя змаглі дапамагчы беларусам адстаяць перамогу.У складзе нашых таксама трэба адзначыць Цітова, Броўку і Пухоўскага.
У нядзелю гэтыя ж каманды правядуць гульню ў Мінску, у Палацы спорту (пр. Пераможцаў,4). Пачатак а 15:00.
Сітуацыя ў групе наступная: Ісландыя — 4 пункты, Славенія, Беларусь — па 3, Румынія — 0. Сёння таксама згуляюць славенцы з ісландцамі.