МНС плануе набыць верталёт К-32.

МНС плануе набыць верталёт К-32.

3 красавіка ў сталіцы Чачні Грозным гарэў 40-павярховы хмарачос. Полымя ахапіла будынак ад нізу да верху. Пазней стала вядома, што ў ім не спрацавала супрацьпажарная бяспека. Акрамя таго, у Грозным не аказалася адпаведнай пажарнай тэхнікі, каб патушыць пажар на шматпавярховым доме.

На сёння ў Мінску будуецца высотных некалькі будынкаў, у планах мінскіх архітэктараў — гмахі вышынёй больш за 150 метраў. Ці гатовыя гарадскія падраздзяленні МНС за здарэнняў, падобных да грозненскага?

«Тут на сітуацыю трэба глядзець шырэй. Галоўнае — не дапусціць падобнага развіцця падзей. Для гэтага мусяць быць задзейнічаныя шматлікія інжынерныя мерапрыемствы — вонкавае пакрыццё будынка павінна быць выканана з негаручых матэрыялаў, акрамя таго, супрацьпажарныя сістэмы павінны працаваць, сістэмы апавяшчэння і г.д.» — патлумачыў карэспандэнту «НН» начальнік прэс-службы МНС Віталь Навіцкі.

Па яго словах, у любым выпадку мінскія пажарныя гатовыя да падобных інцыдэнтаў. Пасля ўвода ў эксплуатацыю новага будынка Нацыянальнай бібліятэкі ў іх з’явіўся 90-метровы пад’ёмнік. Таксама ў распараджэнні МНС ёсць верталёты Мі-8 і Мі-26. «Яны не зусім прыстасаваныя для працы ў гарадскіх умовах, хутчэй для тушэння лясных пажараў. У бліжэйшых планах у нас набыццё верталёта К-32. Ён прыстасаваны для гарызантальнага тушэння пажараў, у той час як Мі-8 і Мі-26 — для вертыкальнага скідвання вады».

Верталёт К-32 з гарызантальнай сістэмай тушэння пажараў каштуе каля 120 млрд. рублёў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?