Новы фэльетон з блогу Лёліка Ушкіна.

Прывед Павал Ізотавіч. “Прывед” гэта ў сувязи з артыкулам у апошнім СБ за 10.08.07 “На каком языке разговаривает «продвинутая» молодежь” аб інтэрнет слэнге – мове падонкаў. Мараль прагону: мова падонкаў – жэсць. У сэнсе зашыбенна.

Ну, што ж сказаць: прыемна, што маладзёвы тусач нарэшце праканае, што Саўбелка гэта не толькі адстойныя рэпартажы аб перадавіках, якія збіраюць азімыя і жадаюць каб іх размеркавалі уздымаць Аграгарадкі.

Аднак ёсць тут адзін супярэчны момант.

Прыкол не толькі ў тым, што самая падхалимская частка БРСМ можа трактаваць як устаноўку АГЛ (СБ нагадаю - рупар Драздоў) наступныя словы артыкула: ““Некоторые выражения «бабруйского» сленга уже входят в обычный язык, появляются в образцовых, с точки зрения культуры речи, изданиях: например, в московских «Известиях», да и в белорусских газетах начинают мелькать. Как бы ни относился читатель к этому, знать основы необычного языка небесполезно. К слову, сленг уже принялись изучать лингвисты. Значит, есть в этом «диалекте» некий смысл. Возможно, и вам на первый взгляд странный «прикол» молодежи покажется не таким уж несуразным”.

У такім разе заганяць у Лукамол сапраўды будуць нетрадыцыйна: “Прывед! Гэта 5-ы Бэ! Крэатыф! Так, фсе селінах! Кагділа? Фсем фтыкать. Йа сотона із БРСМ. І йя хацеў бы пажжаць з вамі не падзецкі, пра БРСМ пажжаць значыць. БРСМ – гэта жэсць! Патумушта гэта маладзёвая жэсць аццкага бацькі! Нас піцот па ўсей краіне! І мы жжом не падзецкі за гламурную Беларусь! Теперь мой раскас пра апазіцыю. Апазіцыю ў Бабруйск! Апазіцыя – гэта фупазор і баянец. Ну, што - атвічай класс- сцуко? Хто супраць? Хто нефтему, таму гатычна паацки будзе на іспытах”.

Самы вялікі прыкол у тым, што мова падонкаў – гэта перманентнае парушэнне правілаў і калі БРСМ будзе “прадвінутым” ён адразу пачне сеяць анархію ў інтэрнеце супраць якой заклікае змагацца самы вялікі красавчыг.

А: Добры дзень, таварыш пракурор. Вось павестка. Нашто выклікалі?

В: Гэта Вы пішаце каменты на олбанскім сайце сайце dud.by пад нікам “патрыятычны падонаг”.

А: Ну!

В: Гну, Будзем клеіць вам ўгалоўку за анархію ў сеціве.

А: За што.

В Як за што. Ёсць прыняты Верхоўным Саветам у рамках барацьбы з анархіяй у сеціве Закон нормах выкарыстання обланскай мовы. Вы гэты закон рэгулярна нахабна парушаеце, стараючы глебу для веб-анархіі.

А: Не разумею.

В Вось, Вы пішаце: “прэфітэнт не паццецкі жжот, агаласіўшы праграму пабудовы лядовага палацу ў Смаргоні”. А трэба, малады чалавек, пісаць - “прэшытэнт”.

А: Я прабачаюсь.

В: Гэта вы на судзе скажыце. А вось гэта як разумець “Калі апазіцыя кажа пра тое, што ў нас дыктатура, я упалпадстул. Няма слова “упалпадстул”. Ёсць “ упадпадстол”. Разумееце.

А: Ну тыпа. Так.

В: Позна піць баржомі. Канвойны. Калі ласка адвядзіце ў камеру.

А: Гэта беспрадзел! Я буду пісаць ў “Беларуфь сацецкую” самаму Пафлу Іпотавічу.

В: Божа, калі мы навучымся казаць па-падонску граматна: “ Пеларуш сасецкая” і Пасал Ікотавіч.

Вось гэта будзе сапраўдная жэсць!

Ваш фанатычны чытач,

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?