Вінаваты ў ненаўмысным забойстве сваіх шасці дзяцей брытанец прысуджаны да пажыццёвага зняволення. Магістрацкі суд Англіі раней прызнаў Міка Філпата і яго жонку Маірыд, якія наўмысна падпалілі свой ​​дом у Дербішыры, вінаватымі ў ненаўмысным забойстве.

Следства ўстанавіла, што яны хацелі інсцэнаваць пажар, каб дыскрэдытаваць былую палюбоўніцу Міка, якая раней жыла з імі пад адным дахам і выхоўвала чатырох агульных з Мікам дзяцей.

Пасля таго, як жанчына сышла ад Філпатаў, муж вырашыў вярнуць дзяцей, каб атрымліваць на іх дапамогу, а заадно і палепшыць жыллёвыя ўмовы. Ён паскардзіўся ў паліцыю, што былая палюбоўніца пагражае спаліць дом. Затым муж і жонка зрабілі падпал.

Дзверы ў пакой выпадкова заклініла, і ўсе дзеці атруціліся чадам.

Суддзя заявіла, што дзеянні Філпатаў,

які планаваў зрабіць пажар у доме, а потым вызваліць сваіх дзяцей, знаходзіцца па-за межамі разумення любога разважлівага чалавека.

Жонка Філпата была асуджаная да 17 гадоў турмы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?