Як Акадэмія Мастацтваў ператвараецца ва ўстанову, дзе ў ячэйках БРСМ рыхтуюць кадры «для производства театральных продуктов», чаму беларускамоўны чалавек кожны раз выходзіць на вуліцу быццам на вайну, што рабіць мастацтву, калі «прыгожыя» формы эксплуатуе масавая культура.

Таццяна Арцімовіч — тэатральны рэжысёр і рэдактарка партала partisanmag.by — новы герой у серыі Generation.by пра першую генерацыю беларусаў, якая падрастае у незалежнай краіне, «Кім я стану, калі вырасту».

Калі ў нас 40 тэатраў, давайце ўсе 40 зробім авангарднымі

Калісьці ў нулявых кава «Жакей» падавалася вельмі смачнай, а пазней пачалі з’яўляцца іншыя гатункі і ты зразумеў, што, аказваецца, «Жакей» — поўная лажа. З тэатрам тое самае. Калі ў цябе няма з чым параўноўваць, калі няма глядацкага досведу, бо да нас рэдка прыязджаюць авангардныя тэатры, таму канешне і падаецца, што гэта нармальна. Я ж не заклікаю, што, калі ў нас 40 тэатраў, давайце усе 40 зробім авангарднымі. Ну зрабіце хоць адзін! Амаль усе кіраўнікі тэатраў штогод кажуць: «Зритель на это не пойдёт», на што я задаю пытанне: «А вы спрабавалі?».

Кожны раз на спектаклях Свабоднага тэатру аншлагі. Сучасныя тэатры кшталту маскоўскага Тэатра.doc падымаюць грамадскія тэмы. Ёсць пытанне, якое рэзанула грамадства, тэатры на яго рэагуюць. А хіба ў нас не будзе попыту на актуальныя тэмы? Вось, напрыклад, у Цэнтры сучаснай драматургіі заўсёды на чытках поўныя залі і кожны раз палова гледачоў кажа: «Я и не знал, что театр может быть таким».

Працяг матэрыялу чытайце тут

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0