Ва ўзросце 36 гадоў 4 красавіка памерла былая футбалістка зборнай Беларусі Святлана Рыжова, паведаміла прэс-служба Беларускай федэрацыі футбола.

У пачатку студзеня гэтага года ў магілёўскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што Рыжова змагаецца з ракам страўніка апошняй ступені. «На жаль, беларуская медыцына не ў стане яе выратаваць. Святлане неабходна лячэнне ў клініцы з сучасным абсталяваннем і медыкаментамі. На сёння адказ атрыманы з клінікі Хадаса (Ізраіль), якая запэўніла: шансы на жыццё ёсць. Абследаванне ў гэтай установе каштуе 6.700 долараў», — гаварылася ў паведамленні.

Рыжова выступала за каманды «Надзея», Магілёў (1991), «Бабруйчанка», Бабруйск (1992–1999), «Медык», Конін, Польшча (2000–2004), «Зорка-БДУ», Мінск (2005–2006), «Універсітэт», Віцебск (2007–2009), «Мінчанка-БДПУ», Мінск (2010), «Мінск» (2011), «Надзея-СДЮШАР-7», Магілёў (2012). Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1991), чэмпіён (1994, 1995, 1997–1999, 2007–2009), сярэбраны (1992, 1993, 2005, 2006) і бронзавы (1996, 2011) прызёр чэмпіянату Беларусі. Уладальнік Кубка Беларусі (1996–1999, 2009, 2011). Сярэбраны (2001, 2002, 2004) і бронзавы (2000, 2003) прызёр чэмпіянату Польшчы па футболе, сярэбраны (2000, 2002) і бронзавы (2001) прызёр чэмпіянату Польшчы па міні-футболе.

У 2004 годзе ў складзе «Бабруйчанкі» Рыжова дайшла да чвэрцьфіналу Лігі чэмпіёнаў УЕФА.

Цырымонія развітання са спартсменкай пройдзе 5 красавіка ў Магілёве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?