Маскоўская міліцыя затрымала злачынную групоўку, якая падазраецца ў зьдзяйсьненьні 20 забойстваў на глебе расавай нянавісьці. Ад пачатку году у Расеі зарэгістраваны 31 выпадак нападаў на людзей на грунце ксэнафобіі.

Гэта амаль у два разы болей, чым за адпаведны пэрыяд 2006 году. Напады на прадстаўнікоў неславянскіх нацыянальнасьцяў (у большасьці сваёй эмігрантаў з Цэнтральнай Азіі) часьцей за ўсё зьдзяйсьняюць скінэды і прадстаўнікі нэанацыскіх баявых арганізацыяў.

Так, напрыклад, у жніўні 2006 году некалькі студэнтаў заклалі на дным з маскоўскіх кірмашоў бомбу, у выніку чаго сьмяротныя раненьні атрымалі сямёра азіятаў. А ў траўні бягучага году 18‑летні маскоўскі студэнт прызнаўся ў забойстве трыццаць сямі іншаземцаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?