Грушас і Бачкіс, Delfi.lt

Грушас і Бачкіс, Delfi.lt

5 красавіка папа Францішак прыняў адстаўку кардынала Аўдрыса Бачкіса з пасады арцыбіскупа Віленскага ў сувязі з дасягненнем іерархам пенсійнага веку. Бачкіс кіраваў літоўскім касцёлам ад 1991 года. Ягоным наступнікам стане біскуп Гінтарас Грушас. Да таго біскуп Грушас служыў вайсковым ардынарыям Літвы.

Цікава, што новы арцыпастыр Літвы -- рэпатрыянт. Ён нарадзіўся ў 1961 у Вашынгтоне ў сям’і літоўскіх эмігрантаў. Скончыў факультэт матэматыкі і інфарматыкі ў Лос-Анджэлесе і да 1989 працаваў у якасці тэхнічнага кансультанта ў адной з бізнэс-кампаній. Пасля адчуў пакліканне і пажадаў стаць святаром на Радзіме. Быў скіраваны для навучання ў Рым. У 1994 атрымаў святарскае пасвячэнне і быў прызначаны генеральным сакратаром літоўскага епіскапату. У 2001 г. абараніў дактарат па Кананічным праве ў Папскім універсітэце Святога Тамаша з Аквіна. У 2010 г. атрымаў біскупскую сакру і быў прызначаны Вайсковым ардынарыем.

Вось каб і беларускія эмігранты вярталіся ў Беларусь, каб несці свайму народу веды і досвед, атрыманыя на Захадзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?