5 красавіка ўпраўленнем Следчага камітэта Беларусі па Мінску прад'яўлена абвінавачанне Дзмітрыю Галееву, вядомаму таксама як крымінальны аўтарытэт па мянушцы Галей, у адпаведнасці з ч. 3 арт. 208 КК.

Ён абвінавачваецца ва ўчыненні ў 2003 годзе злачынства, кваліфікаванага як вымаганне, учыненае групай асоб, у асабліва буйным памеры, пад пагрозай забойства і прычынення цяжкіх цялесных пашкоджанняў.
Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Аляксандр Герасімаў.

Абвінавачаны з 2005 года знаходзіўся ў міжнародным вышуку, хаваўся на тэрыторыі Расіі і Швецыі. У дачыненні да яго завочна была прыменена мера стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Некаторыя яго саўдзельнікі ўжо асуджаныя ў 2005 і 2007 гадах.

26 сакавіка Галееў быў затрыманы супрацоўнікамі МУС Беларусі ў аэрапорце Мінск пасля яго дэпартацыі са Швецыі і змешчаны ў следчы ізалятар.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?