Гэтую памылку мне як рэдактару даводзілася правіць тысячу разоў.

Па-беларуску пішам «у адрозненнЕ ад». Не »і» пры канцы, а »е». «У што? У адрозненне» — гэта вінавальны склон.

Вось яшчэ пару памылак, выкліканых уплывам расейскай мовы:

вывучыць на памяць (пішам асобна, у адрозненне ад наизусть),

па крэдыце (у беларускай мове прыназоўнік па вымагае меснага склону, у адрозненне ад расейскай мовы, дзе прыназоўнік по вымагае давальнага склону),

кардон (у адрозненне ад расейскага картон),

скварка (у адрозненне ад расейскай шкварки),

усёмагутны, усёахопны (пішам ё, у адрозненне ад всемогущий, але ўвага на іншае напісанне словаў з націскам на першы склад у другім корані тыпу ўсеўладны). Напрыклад, у малітве «Верую»: Верую ў адзінага Бога, Усёмагутнага, Творцу неба і зямлі, бачнага ўсяго і нябачнага.

* * *

Пішыце ў каментах пра іншыя тыповыя памылкі, з якімі сутыкаліся Вы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?