Хакеісты зборнай Беларусі абыгралі сёння ў серыі пасляматчавых булітаў каманду Нямеччыны ў хатнім паядынку Еўравыкліку -- 4:3.

Заўтра, 6 красавіка, на пляцоўцы ў Салігорску каманды правядуць паўторны паядынак.

У ходзе падрыхтоўкі да чэмпіянату свету зборная Беларусі правядзе яшчэ 4 матчы ў Еўрапейскім хакейным выкліку. 12-13 красавіка ў Бабруйску і Жлобіне дружына Андрэя Скабелкі згуляе супраць каманды Славакіі, а 19-20 красавіка ў Рызе - супраць Латвіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0