Ксяндза Данілу найчасцей параўноўваюць з Максімам Багдановічам. Падобны ўзрост — 27 гадоў.Падобная сітуацыя — вельмі доўга жыў у Расіі (нарадзіўся ў Пермі), але прасякнуўся беларушчынай. Ксёндз Даніла да нядаўняга часу служыў у Паставах, але быў пераведзены ў касцёл у Друі (Браслаўскі раён) XVII стагоддзя.
«Так, мяне часта параўноўваюць з Багдановічам — але не таму, што і я геніяльны. Проста нарадзіўся і вырас у Расіі. Але пачаў цікавіцца Беларуссю. І калі прыехаў у Беларусь, то ўжо размаўляўКаб пачаць размаўляць хоць бы на простым узроўні, мне спатрэбілася каля трох месяцаў. Але перад гэтым я пару славянскіх моваў ужо ведаў».па-беларуску ,больш-менш спазнаў гэтую культуру.
Яшчэ ў часе вучобы ў семінарыі будучы ксёндз пачаў цікавіцца беларускімі
Ксёндз Даніла: «Гэта і кола ў Акадэміі каталіцкай у Пецярбурзе ў
Лёс Казіміра Сваяка ўразіў маладога семінарыста да глыбіні душы.
«Сваяк — гэта псеўданім, які я абраў сабе дзеля прапаганды Казіміра Сваяка. Я прыкрыўся ягонай славай не каб праславіцца самому, а каб шмат людзей зацікавіліся, чаму я раптам стаў Сваяком.Людзі пытаюцца — і я пачынаю апавядаць пра Казіміра Сваяка. Для мяне гэта ідэал чалавека, святара, беларуса».
Ксёндз Даніла актыўна цікавіцца сваім радаводам. Знайшоў ён там шмат цікавых дэталяў.
«Я знайшоў грамату з двара польскага караля, адрасаваную маім продкам, Крукоўскім. Гэта падзяка за тое мяса, якое каралеўскі двор атрымаў на Вялікдзень ад гэтай сям’і, гэтага роду. А мой прадзед любіў экспедыцыі, вывучаў культуры індзейцаў Лацінскай Амерыкі. Большасць жыцця ён прасядзеў у Аргентыне — прадаў тут сваю зямлю, каб мець грошы займацца там навукай. Бабуля кажа, што апроч навукі, ён там дужа любіў гульнуць — і раіць мне шукаць сваякоў таксама ў Аргентыне».
Дарэчы, ксёндз Даніла — папулярызатар беларускага слова ў касцёле. Сам ён адпраўляе святую імшу выключнапа-беларуску і не разумее, калі святары навязваюць беларусам «пальшчызну».
Ксёндз Даніла: «У Пермі ў касцёле ўсё было
Як працяг гэтага — ксёндз прагне, каб у літургічных тэкстах было як мага меней паланізмаў.
«Наш мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч адкрыта кажа, што беларускі касцёл вельмі малады — і таму працэс перакладаў пачаўся нядаўна, і ён не скончаны. Працэс ідзе — і ягоным вынікам будзе тое, што паланізмы адыдуць з літургічнай беларускай мовы».
Мара ксяндза Данілы — каб
Касцёл у Друі вымагае неадкладнай рэстаўрацыі. Ксёндз Даніла папрасіў паведаміць рахунак для ахвочых дапамагчы:
Р\Р 3015000006283 Беларусбанк
філ. № 205 г. Браслаў;
код банка 637
УНН 300170419; УНП 534
«Для ахвяраванняў на Друйскі касцёл»