30 гадоў таму, 7 красавіка 1983 года, на праваслаўнае свята Дабравешчання, спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, «сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь».

На сядзібе Партыі БНФ (Чарнышэўскага, 3) 7 красавіка пройдзе вечарына памяці паэткі. Пачатак, а 18-й. Будуць гучаць вершы Ларысы Геніюш, песні, успаміны тых, хто сустракаўся з пані Ларысай.

А праваслаўныя хрысціяне могуць разам памаліцца за супачын душы Ларысы Геніюш у мінскім Петра-Паўлаўскім саборы, дзе пасля ўрачыстай дабравешчанскай службы каля 12.30 традыцыйна адбудзецца паніхіда ў яе памяць.

Таксама чытайце:

К чорту гарэлку, шэйкі і твісты

Крэснік бабы Ларысы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?