Гэта адбылося 6 красавіка, падчас канцэрту ў Тэрнопальскім палацы культуры «Березиль». Міліцыя затрымала шасцёх «нападнікаў», гэта сябры патрыятычнай арганізацыі «Трызуб».

«Мы лічым мову механізмам перадачы з пакалення ў пакаленне нацыянальнай ідэнтычнасці. І заўсёды будзем супрацьстаяць тым, якія забыліся „чыіх яны бацькоў дзеці“ і праз сваю безгрунтоўнасць прапагандуюць чужыя каштоўнасці зьневажаючы ўласныя. Усе вышэй пералічаныя з’яўляюцца украінскімі артыстамі, таму абавязаны на сцэнах Украіны спяваць па-украінску, — распавёў сайту 0352 старшыня ТАА ВА „Трызуб“ імя Сцяпана Бандэры Васіль Лабайчук. — Наведванне тэрнопальцамі такіх канцэртаў з’яўляецца ганьбай для ўкраінскай песні, мовы і культуры і дае магчымасць зарабляць не тым хто нясе ўкраінскія каштоўнасці, а тым хто іх нівелюе». «Трызуб» заклікаў байкатаваць гастролі Патапа і Насці, якія «у сваім рэпертуары маюць больш за 80% не ўкраінскіх песень».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0