Таксама прынята рашэнне аб стварэнні ў Смаленску філіі беларускага зямляцтва.
Смаленскае прадстаўніцтва беларускага зямляцтва будзе названае імем Францыска Скарыны, у ім будуць вывучацца беларуская мова і культура, а таксама яно азклікана дапамагчы беларусам Смаленшчыны знайсці вучобу працу і месца пражывання.
Паводле перапісу насельніцтва ў 2010 годзе, беларусамі сябе назвалі 12012 чалавек, што пастаянна пражываюць у Смаленску і маюць пашпарт грамадзяніна Расіі. Цікавая статыстыка, што датычыцца адукацыі ў Смаленску. У горадзе вучыцца 511 студэнтаў з замежжа, прычым 499 - гэта беларусы. Вялікая частка беларускіх студэнтаў у Смаленску - аршанцы. Сярод сталага насельніцтва горада нямала людзей, што нарадзіліся ў Оршы і потым пераехалі ў суседнюю краіну.
0
0
0
0
0
0