Гаспадары жывёлы.
Пра сітуацыю ў Дамашах парталу Kraj.by паведамілі маладзечанкі Аксана Кірылюк, Надзея Новікава і Віта Барысава.
Па словах суседзяў, кабылу збіла машына ў пятніцу раніцай, у жывёлы была зламаная нага.
Кабыла ляжыць на вуліцы, за некалькі метраў ад трасы Маладзечна — Смаргонь насупраць вясковай каплічкі. Суседзі падклалі пад яго салому, спрабуюць карміць, але відаць, што жывёла памірае. Медыцынскай дапамогі ёй не аказваецца, паколькі гаспадары хочуць яе здаць на мяса, а з лекамі ў арганізме не прымаюць.
На словы аб тым, што жывёла пакутуе, лежачы проста на дарозе пад адкрытым небам у мароз, гаспадары адказваюць, што гэта нармальны ход падзей для жывёлы, а ім трэба вярнуць грошы.
Аксана, Надзея і Віта звярнуліся на «Дабрачынны партал абароны і правоў жывёл «Эгіда» для збору сродкаў, каб выкупіць кабылу і ўсыпіць. Але, магчыма, знойдзецца хтосьці яшчэ, хто выкупіць каня, каб скончыць яго пакуты.
Па словах гаспадыні Святланы, кабылу клічуць Майка, ёй гадоў
«Гэта абсалютна бесчалавечнае абыходжанне з жывёлай! — сцвярджае Аксана Кірылюк. — Конь проста ляжыць і памірае ва ўсіх на вачах, і ніхто не можа яго бараніць, бо мае гаспадароў, а ім усё адно.
Нам трэба закон, які б дазволіў абараняць жывое ад такіх людзей».Але пакуль людзі думаюць, Майка ляжыць на дарозе пры смерці. Тых, хто можа дапамагчы, просяць звяртацца па т.:
(044) 792-61-75 ,(029) 681-49-71 , МТС(033) 313-68-16 .