Прэзідэнт Грузіі Міхаіл Саакашвілі, які знаходзіцца з візітам у Стамбуле, зваліўся з ровара і зламаў руку, паведамляюць у панядзелак турэцкія электронныя СМІ.

Інцыдэнт адбыўся ў нядзелю, калі Саакашвілі рабіў роварны шпацыр. Прэзідэнт Грузіі быў дастаўлены ў бальніцу, якія-небудзь іншыя падрабязнасці не паведамляюцца.

Праграма перамоваў Саакашвілі з турэцкімі ўладамі, запланаваная на панядзелак, адменена. Перамовы адбудуцца 9 красавіка.

Афіцыйнага пацверджання гэтай інфармацыі пакуль няма.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?