Дадатнае сальда замежнага гандлю Беларусі ў студзені-лютым 2013 года склала $191,5 млн, што на 81,6% менш, чым у студзені-лютым 2012 года. Пра гэта паведамляецца ў статыстычнай справаздачы Нацбанка.

Прычым у лютым дадатнае сальда замежнага гандлю таварамі і паслугамі скарацілася з $128 млн да $64 млн у студзені.

Варта зазначыць, што Беларусь таксама сплачвае ў расійскі бюджэт прыкладна $350 млн нафтавых мытаў штомесяц. І для ацэнкі стану бягучага рахунку важная лічба з улікам гэтых выплат. Такім чынам, агульны дэфіцыт бягучых плацяжоў за студзень-люты мог скласці каля $500 млн. Аднак за гэты перыяд Беларусь атрымала $440 млн крэдыту ад Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, таму золатавалютныя рэзервы скараціліся толькі прыкладна на $90 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?