КУП «Мінсктранс» распрацавала праект руху наземнага грамадскага транспарту ў мікрараёне Уручча пасля працягу першай лініі метрапалітэна. Праект апублікаваны на афіцыйным сайце прадпрыемства.

У лістападзе 2007 года плануецца адкрыць дзве новыя станцыі першай лініі Мінскага метрапалітэна — «Барысаўскі тракт» і «Уручча».

У сувязі з гэтым плануецца закрыць рух аўтобусаў па маршрутах

  • № 14 «Аўтавакзал «Маскоўскі» — дыспетчарская станцыя (ДС) «Уручча‑4»,
  • № 51 «ДС «Карбышава» — ДС «Уручча‑4»,
  • № 33 «Аўатвакзал «Маскоўскі» — «Уручча‑4»,
  • № 99Д «Аўтавакзал «Маскоўскі» — «Рагачоўская».

Уносяцца таксама змяненні ў рух аўтобусаў па шэрагу маршрутаў.

  • Так, аўтобус № 13 «ДС «Зялёны Луг» — «Піянерская» будзе накіроўвацца без заезду ў мікрараён Уручча па вуліцах Мірашнічэнкі, Кальцова, Лагойскім тракце, вуліцах Каліноўскага, Славінскага, Кядышкі, Валгаградскай, Макаёнка;
  • № 15 «ДС «Славінскага» — «9‑ы км» будзе накіроўвацца па вуліцах Славінскага, Каліноўскага, Гінтаўта, Шафарнянскай, праспекце Незалежнасці.
  • Аўтобус № 25 «ДС «Уручча‑2» — ДС «Кульман» з боку Уручча будзе хадзіць да Акадэміі навук.
  • Аўтобус № 51Д «ДС «Карбышава» — «Уручча‑4, 5» будзе хадзіць без змяненняў, але яму прысвойваецца № 51.
  • Аўтобусы па маршруце № 55 «ДС «Уручча‑2» — ДС «Уручча‑4» будуць хадзіць па вуліцах Русіянава, Нікіфарава, Старынаўскай, праспекце Незалежнасці, вуліцах Шафарнянскай, Гарадзецкай, Гінтаўта.
  • Маршрут № 71 «Акадэмія навук» — ДС «Уручча‑2» скарачаецца да аўтавакзала «Маскоўскі».
  • Аўтобусы па маршруце № 86 «Аўтавакзал «Маскоўскі» — «Пасёлак Азярышча» будуць накіроўвацца па вуліцы Русіянава, праспекце Незалежнасці, вуліцы Астрашыцкай да ДС «Уручча‑4».
  • Аўтобусы па маршруце № 99 «ДС «Уручча» — «9‑ы км» будуць накіроўвацца па вуліцах Гінтаўта, Шафарнянскай, праспекце Незалежнасці, вуліцах Старынаўская, Паштовая, Герояў 120‑й дывізіі, Рагачоўская, праспекце Незалежнасці.

Марына НОСАВА, БелаПАН

Схема арганізацыі руху гарадзкога пасажырскага транспарту ў мікрараёне «Ўручча» пасьля прадаўжэньня 1-й лініі мэтрапалітэну (праект). [JPG, 683 Kb]

Форум «Аналіз праблем транспарту» на сайце Менгарвыканкаму
Форум «Мінсктранса»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0