Памёр абаронца хімкінскага лесу пад Масквой Міхаіл Бекетаў.

Пра смерць Бекетава ў бальніцы падмаскоўных Хімак паведаміла ў панядзелак яго адвакат Сталіна Гурэвіч.

Журналіст, галоўны рэдактар ​​газеты «Химкинской правды» Бекетаў стаў вядомы публікацыямі супраць высечкі Хімкінскага лесу. Ён быў збіты 13 лістапада 2008 г. і трапіў у бальніцу з чэрапна-мазгавой траўмай, страсеннем мозгу, пераломам галёнкі і шматлікімі гематомамі.

У яго былі ампутаваныя нага і пальцы рукі, ён згубіў мову і стаў інвалідам першай групы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?