Аляксандр Лукашэнка даручыў ураду, рэспубліканскім органам дзяржкіравання, мясцовым выканаўчым і распарадчым органам арганізаваць правядзенне «на добраахвотнай аснове» 20 красавіка рэспубліканскага суботніка
на працоўных месцах або правесці добраўпарадкаванне населеных пунктаў, мемарыяльных комплексаў, месцаў баявой і воінскай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны, а таксама падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона.

Паводле звестак прэс-службы прэзідэнта, палова сродкаў, заробленых падчас суботніка, будзе накіравана на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў да летняга сезона, у тым ліку на развіццё і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы, а таксама на рэалізацыю мерапрыемстваў па правядзенні ў 2013 годзе Года ашчаднасці. Другая палова сродкаў пойдзе на набыццё спецыяльных аўтамабіляў хуткай медыцынскай дапамогі з поўнай камплектацыяй іх медыцынскай тэхнікай і іншым абсталяваннем, неабходным для правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?