У сераду ўначы на паўднёвым-захадзе краіны будзе да +2, на поўначы пакуль халаднавата — да -8 градусаў. Але ў сераду ўдзень ужо чакаецца ад +2 да +8, на поўдні — да +11 градусаў.

У чацвер стане яшчэ цяплей. Уначы ўжо не халадней за 0 градусаў, днём — ад 5 да 11 цяпла.

І далей тэмпература паветра працягне расці. Ужо ў пятніцу 0…+6 уначы, а ўдзень +9…+15 градусаў, па паўднёвай частцы краіны да +17.

«Але, на жаль, не абыдзецца без дажджоў у нас. У сераду ўначы на паўднёва-заходняй палове, а ўдзень і раніцай па большасці тэрыторыі краіны мокры снег, які пераходзіць у дождж. Уначы і раніцай слабы туман, на дарогах галалёдзіца», — кажа кіраўнік службы прагнозаў Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Дзмітрый Рабаў.

У чацвер таксама кароткачасовы дождж. У пятніцу месцамі кароткачасовыя дажджы. А ўдзень чакаецца вецер з парывамі да 15–18 метраў за секунду. У суботу на большай тэрыторыі, а ў нядзелю месцамі кароткачасовыя ападкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?