Упраўленне Следчага камітэта па Мінскай вобласці прыняла да вытворчасці крымінальную справу ў дачыненні да генеральнага дырэктара Мінскага мясакамбіната Уладзіміра Лазоўскага,
паведамілі ў аддзеле інфармацыі і сувязі з грамадскасцю СК Беларусі.

Крымінальная справа была распачатая Кастрычніцкім РУУС Мінска.

У СК таксама сказалі, што дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 2 арт. 430 КК (атрыманне хабару). Раней паведамлялася, што

гендырэктар падазраецца ў атрыманні хабару ў памеры 4 тыс. даляраў ад дырэктара прыватнага прадпрыемства за спрыяльнае вырашэнне пытання аб пералічэнні грошай за выкананыя рамонтна-будаўнічыя работы.

У дачыненні да падазраванага прымененая мера стрымання ў выглядзе зняволення пад варту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?