Каля тысячы чаек сноўдалі ўвесь дзень ля крамы на Фолюша ў Гродне 7 красавіка. Сёння іх бачылі на вуліцах Соламавай і Чайкінай. Птушкі прызямліліся адпачыць, робячы вясновы пералёт.

Як распавёў старшыня Гродзенскага аддзялення «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Дзмітрый Вінчэўскі, вясновая міграцыя пералётных птушак пачалася больш за тыдзень таму, але сталася для іх катастрофай.

Буслы, жураўлі, шпакі, жаўрукі, якія вярнуліся ў Беларусь, з-за вялікага снегу не змаглі дабрацца да ежы. Частка адправілася на поўдзень, каб перачакаць капрызы надвор'я. Аднак з пацяпленнем з'явіліся праталіны.

Спецыяліст упэўнены, што, калі надвор'е наладзіцца ў бліжэйшыя дні, птушкам нічога не пагражае. Але пры жаданні птушкам можна дапамагчы:
падкарміць семкамі, яблыкамі, нясоленым салам, а таксама ачысціць ад снегу ўчастак газону або агароду.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?