У нашай краіне кардынальна змянілася структура вакансій па ўзроўні аплаты працы,
паведаміў начальнік упраўлення палітыкі занятасці Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Мікалай Коханаў.
Ён адзначыў, што цяпер у агульнарэспубліканскім банку вакансій 19% (практычна кожная пятая) — з заробкам больш за 4 млн рублёў
(год таму ўдзельная вага такіх працоўных месцаў быў усяго толькі 1,3%).

Прычым у Мінску 35,8% вакансій пераадолелі мяжу ў 4 млн. Нават ёсць вакансіі з заробкам каля 20 млн, дадаў Коханаў.

Як сведчыць аналіз, удзельная вага вакансій

з заработнай платай 3 млн — 4 млн цяпер складае ў цэлым па краіне 24,1% (год таму — 5,5%), 2 млн — 3 млн — 32,4% супраць 23,3%, да 2 млн уключна — 24,5% супраць 69,9%.

Прычым, калі на пачатак красавіка мінулага года заробак памерам 1 млн — 1,5 млн прапаноўваўся па 40,3% вакансій, то цяпер — толькі па 7,9%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?