За маёмасныя злачынствы праваахоўнікі шукаюць у Мінску 17-гадовую дзяўчыну. У Першамайскі РУУС паступіла паведамленне аб крадзяжы тэлефона. Супрацоўнікі крымінальнага вышуку аднавілі поўную гісторыю прыгод непаўналетняй махляркі. Пра гэта паведамляе прэс-служба Першамайскага РУУС.
Два студэнты пазнаёміліся на дыскатэцы з дзяўчынай. Яна прадставілася Міланай, сказала, што ёй 25 гадоў і што вучыцца ў адным з прэстыжных ВНУ Мінска,сама родам з Украіны. Мілану запрасілі ў госці, а калі вечарынка скончылася, намякнулі, што пара б ёй пайсці дадому. На лесвічнай пляцоўцы дзяўчына сустрэла маладога чалавека, які выйшаў папаліць. Мілана распавяла хлопцу, што страціла свой мабільнік, і папрасіла дапамагчы патэлефанаваць.
Ён запрасіў яе да сябе, даў тэлефон, а сам далікатна выйшаў на кухню. Незнаёмка збегла разам з тэлефонам.
Ужо на вуліцы
з выкрадзенага тэлефона Мілана выйшла на сайт знаёмстваў і прызначыла спатканне 25-гадоваму хлопцу.Той апынуўся кіроўцам таксі і праз чвэрць гадзіны ўжо прыехаў на сустрэчу.
Яму Мілана распавяла гісторыю пра тое, што толькі што пасварылася з мужам, той выгнаў яе з дому, і папрасіла прытулку.
Таксіст прывёз дзяўчыну да сябе дадому.
Пакуль гаспадар запарваў гарбату, Мілана пачала абшукваць пакой. Убачыўшы паненку, якая калупалася ў тумбачцы, малады чалавек вытурыў яе.
Цяпер асоба дзяўчыны высветленая. Гэтую 17-гадовую мінчанку ўжо шукаюць за здзяйсненне маёмасных злачынстваў Савецкі і Фрунзенскі РУУС.
Яе месцазнаходжанне да гэтага часу не высветлена. Таму міліцыя звяртаецца да ўсіх, хто можа дапамагчы ў пошуках, звязацца з Першамайскім РУУС. Кантактны тэлефон: (017) 280-14-08. Канфідэнцыяльнасць гарантуецца.