«Вельмі разумны зварот Мілінкевіча ды Някляева, — піша Міхась Кукабака, які за сваё дысідэнцтва ў савецкі час 17 гадоў правёў у лагерах. — Шкада, што ім не хапіла рашучасці заклікаць да адмены санкцый на паездкі ў Еўропу прэзідэнта Лукашэнкі». Кукабака ўжо не раз выказваў думку, што кантакты ўлады з Захадам дадуць больш плёну, чым ізаляцыя. «Няхай [Лукашэнка] ездзіць, куды захоча. Няхай вучыцца ў еўрапейцаў, як весці справы ва ўсіх абласцях. Гэта толькі на карысць Беларусі. А вось Пазняк і Саннікаў, якія заклікалі Еўропу да санкцый, — па сутнасці, ворагі беларускага народа. На сённяшні дзень, яны горшыя за Лукашэнку, якога так лаюць. Бо ад санкцый горш будзе простаму чалавеку, а не ім самім. Яны і на грантах добра пражывуць пры «любым надвор’і». Я не па чутках знаёмы з усёй гэтай сістэмай», — піша Міхась Кукабака.

Міхась Кукабака нарадзіўся ў 1936 у Бабруйску. Праваабаронца, аўтар публіцыстычных матэрыялаў, якія ў 1970-80-я распаўсюджваліся праз самвыдат і замежныя радыёстанцыі; шматразовы палітычны вязень, ён прайшоў савецкія турмы, лагеры і вар’ятні.

Гэта паслядоўная пазіцыя Кукабакі. Раней ён заяўляў, што «Лукашэнку трэба вучыць на Захадзе».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0