З 2013/2014 навучальнага года ў дзясятых класах сярэдніх школ дазволена арганізоўваць вывучэнне прадметаў на павышаным узроўні, расказалі ў Міністэрстве адукацыі.
На павышаным узроўні могуць вывучацца два навучальныя прадметы адпаведнага напрамку:фізіка-матэматычнага ,хіміка-біялагічнага , грамадазнаўчага, філалагічнага.
Навучанне можа быць арганізавана па дзвюх мадэлях: аб’яднанне у клас навучэнцаў для вывучэння на павышаным узроўні аднаго кірунку і аб’яднанне у клас навучэнцаў для вывучэння на павышаным узроўні прадметаў па розных напрамках.
Першую мадэль мэтазгодна выкарыстоўваць пры наяўнасці ў школе некалькіх дзясятых класаў.
Другую — там, дзе немагчыма сфармаваць адзін клас (24 вучні) па адным напрамку. «Пры складанні раскладу заняткаў па другой мадэлі трэба прадугледзець магчымасць вывучэння ўсім класам навучальных прадметаў на базавым узроўні і магчымасць адначасова разысціся па групах падчас заняткаў на павышаным узроўні», — адзначылі ў ведамстве.
Будуць вызначаныя сярэднія школы, у якіх адукацыйны працэс з вывучэннем асобных прадметаў на павышаным узроўні (спачатку ўПры гэтым для кожнай сярэдняй школы, магчыма, будуць вызначаныя напрамкі для вывучэння на павышаным узроўні адпаведных навучальных прадметаў.10-х класах, а ў 2014/2015 навучальным годзе — у10-х і11-х ) будзе арганізаваныя з улікам усіх складнікаў.
Разам з тым у некаторых сярэдніх школах усе прадметы будуць вывучацца на базавым узроўні, а на факультатыўных занятках будзе ажыццяўляцца рэалізацыя індывідуальных інтарэсаў, схільнасцей і здольнасцей вучняў.