Былому супрацоўніку МЗС Нідэрландаў пагражае 15 гадоў турэмнага зняволення па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць Расіі, паведамляе газета Trowl.

Паводле інфармацыі абвінавачвання,

61-гадовы Райман П. зарабіў 90 тысяч еўра на продажы сакрэтных звестак, якія тычацца дзейнасці ЕС і НАТА, і стаў «самым уплывовым нідэрландскім шпіёнам ў найноўшай гісторыі».

Як паведамляе выданне,

дыпламат перадаваў інфармацыю сужэнцам Аншлаг, якія жывуць у Нямеччыне. Расследаванне іх справы і вывела праваахоўныя органы на экс-супрацоўніка МЗС Нідэрландаў.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?