Старшыня Нацыянальнага антыкарупцыйнага камітэта, член прэзідэнцкай Рады па правах чалавека Кірыл Кабанаў назваў карупцыю ў Расіі самым прыбытковым бізнэсам на сённяшні момант.

«Карупцыя — гэта самы прыбытковы бізнэс, і гэты бізнэс закладваецца ўжо як бізнес, пачынаючы з фарміравання бюджэту. Ён закладваецца ў тым ліку і ў прыняцці рашэнняў», — сказаў Кабанаў на прэс-канферэнцыі аб метадах барацьбы з карупцыяй.

Пры гэтым, ён падкрэсліў, што карупцыя з’яўляецца часткай ідэалогіі «так званага новага і адзінага класа ў Расіі — класа бюракратыі — і яго часткі — клептакратыі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?