Аб гэтым сёння журналістам па выніках перамоваў з міністрам замежных спраў Латвіі Эдгарсам Рынкевічсам у Віцебску заявіў міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей.

Паводле слоў Уладзіміра Макея, на сустрэчы ў ліку іншых пытанняў абмяркоўвалася тэматыка адносін па лініі Беларусь — ЕС.

«Мы дакладна давялі пазіцыю беларускага боку адносна супрацоўніцтва з Еўрапейскім саюзам, пачулі пазіцыю калегаў. Мяркую, што, нягледзячы на тыя праблемы, якія існуюць у нашых адносінах з ЕС, мы не знаходзімся ў тупіку. Ёсць дакладнае разуменне таго, што мы павінны заўсёды знаходзіць алгарытм дзеянняў, якія дазволяць нам, вырашаючы прынцыповыя праблемы, паступова рухацца па магчычых напрамках», — заявіў Уладзімір Макей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?