Дзярждума Расіі ў першым чытанні разглядае законапраект, згодна з якім працоўныя мігранты, якія прыбываюць на працу ў Расію, павінны будуць здаваць экзамен па гісторыі краіны і асновам заканадаўства.

Аднак гэта патрабаванне не закране дзеячаў спорту, мастацтва або буйнога бізнесу.

Прыняты Думай закон, які абавязвае мігрантаў здаваць экзамен на веданне расійскай мовы, уступіў ў сілу 1 снежня 2012 года.

Новы законапраект прадугледжвае тэсты па гісторыі Расіі і асновах заканадаўства. Экзамен будзе неабходны для атрымання звычайнай рабочай гадавой візы, віду на жыхарства ў Расіі, а таксама для атрымання дазволу на працу для мігрантаў, якія прыязджаюць з краін, з якімі Расія мае бязвізавы рэжым.

Новыя нормы плануецца ўвесці з 1 студзеня 2015 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?