Упершыню ў 200-гадовай гісторыі Вішнеўскай парафіі св. Юды Тадэвуша (Смаргонскі дэканат) цэлебравалася святая Імша на беларускай мове. Эўхарыстыю адправіў ксёндз-пробашч Антон Казлоўскі. З гэтага часу Св. Імшы па-беларуску будуць цэлебравацца ў Вішневе кожную нядзелю.

Літургію ўпрыгожваў спевам касцельны дзіцячы хор пад кіраўніцтвам Наталлі Амбрасевіч. Дзеці і молодзь рыхтаваліся да гэтай падзеі пад кіраўніцтвам катэхэткі Жанны Гацко.

Як адзначыў ксёндз-пробашч Антон Казлоўскі, «Святая Імша будзе адпраўляцца цяпер кожную нядзелю, а 10-й гадзіне. Казанне падчас гэтых Святых Імшаў будзе скіравана да дзяцей і моладзі. У будучыні плануецца выступленне касцельнага дзіцячага хору з канцэртамі».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?