Стваральнік фінансавай піраміды «МММ» Сяргей Маўродзі сабраўся ў прэзідэнты Расіі. У інтэрв’ю РІА Навіны ён заявіў, што абавязкова вылучыцца на наступных выбарах.
«Я хачу дапамагчы сваёй Айчыне, і я ведаю, як гэта зрабіць. А значыць, гэта мой прамы грамадзянскі абавязак», — растлумачыў Маўродзі.
Як заявіў Сяргей Маўродзі, за ім «ідуць мільёны, дзясяткі мільёнаў». Паводле яго слоў, «МММ» цяпер — «адзіная рэальная сённяшняя расійская апазіцыя». «Іншых няма. Усе астатнія — фантомы… Палітычныя гамункулусы, — сказаў ён.
— Ёсць проста людзі, дарваўшыся да кармушкі, і ёсць тыя, каму месца там не хапіла. Вось яны і вымушаныя глупствам ўсякімі займацца, на мітынгі з белымі стужкамі хадзіць ды ў апазіцыю гуляць».

Бліжэйшыя выбары прэзідэнта па плане павінны адбыцца толькі ў 2018 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?